Дзень роднай мовы: дыктоўка “Пішам па-беларуску разам”

24.02.2025

Дзень роднай мовы ў гімназіі №1  традыцыйна пачынаецца  з  агульнай дыктоўкі “Пішам па-беларуску разам”, удзел у якой прымаюць усе вучні і настаўнікі.

 У якасці настаўніка для 11-цікласснікаў у гэтым годзе выступіў намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Глушын Віктар Валер’евіч. Апошнія радкі дыктоўкі “Мая Беларусь”  далі падставу кожнаму ўдзельніку мерапрыемства задумацца:  што я зраблю для сваёй адзiнай Айчыны, як пражыву Год добраўпарадкавання, каб не было сорамна нi мне самому, нi маёй сям’i.