Дзень роднай мовы: дыктоўка “Пішам па-беларуску разам”
24.02.2025Дзень роднай мовы ў гімназіі №1 традыцыйна пачынаецца з агульнай дыктоўкі “Пішам па-беларуску разам”, удзел у якой прымаюць усе вучні і настаўнікі.
У якасці настаўніка для 11-цікласснікаў у гэтым годзе выступіў намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Глушын Віктар Валер’евіч. Апошнія радкі дыктоўкі “Мая Беларусь” далі падставу кожнаму ўдзельніку мерапрыемства задумацца: што я зраблю для сваёй адзiнай Айчыны, як пражыву Год добраўпарадкавання, каб не было сорамна нi мне самому, нi маёй сям’i.







